Сем доказаў таго, што манаскае жыццё зусім не сумнае (+відэа) |
15.02.2017 14:38 |
Часам можна пачуць, што жыццё кансэкраваных асобаў сумнае і аднастайнае. Але гэта зусім не так. Акрамя малітвы і прысвячэння Богу свайго жыцця манахі і манахіні амаль нічым не адрозніваюцца ад кожнага з нас. Можна быць манахам і... Польскі францішканін Лукаш Букса OFM піша песні (выдаў ужо два альбомы) і любіць катацца на скейце. Ён шмат і ахвотна працуе з моладдзю, паказваючы сваім жыццём, што можна любіць Касцёл і не адмаўляцца ад сваіх захапленняў, выкарыстоўваючы іх для служэння Богу. Так робяць польскі дамініканін а. Адам Шустак OP і а. Ярдан Слівінскі OFM Cap
3) ...танцаваць на пляцоўцы для верталётаў Siervas — музычны калектыў 11-манахінь з Іспаніі. У песні Confía en Dios яны спяваюць аб тым, што нашы клопаты і праблемы трэба даверыць Пану Богу. Яго міласэрнасць — крыніца нашай надзеі. Бог прабачае грахі тым, хто жалуе за ўчыненае.4) …ці танцаваць на пляжы
Гэтае відэа стала хітом інтэрнэта. Паглядзіце, як манахіні з Кангрэгацыі Езуса Міласэрнага рыхтаваліся да Сусветных дзён моладзі-2016 у Кракаве. Так, як гэта робяць францішкане і дамінікане з Польшчы 6) ...маліцца «Ойча наш» у прамым эфіры пасля перамогі ў вакальным шоў Італьянская ўршулянка Крысціна Скучыя, дзякуючы ўдзелу ў свецкім вакальным конкурсе «Голас», стала не толькі самай пазнавальнай манахіняй у Італіі, але і большасці краінах Еўропы. |