Марк Цукерберг сустрэўся з пастырамі і аніматарамі хрысціянскіх супольнасцяў |
20.02.2017 18:16 |
Некалькі тыдняў таму стваральнік Фэйсбука прызнаўся, што ён ужо не атэіст, як казаў раней. Нядаўна ён сустрэўся з рэлігійнымі хрысціянскімі лідарамі Амерыкі. Заява Цукерберга пра тое, што ён адышоў ад атэізму, выклікала шырокі рэзананс. Адны сцвярджалі, што гэта крокі для паляпшэння іміджу, іншыя спадзяваліся на сур’ёзны духоўны пералом у біяграфіі мільярдэра.
Цікавасць стваральніка Фэйсбука датычыла такіх пытанняў, як дапамога царкоўных лідараў, а таксама цэлых супольнасцяў уплывае на людзей, якія сутыкаюцца з цяжкасцямі ў жыцці, і фарміраванне царкоўнымі лідарамі светапогляду. «Гэтае падарожжа дапамагло мне зразумець, якой важнай з’яўляецца супольнасць і як мы ўсе шукаем чагосьці, чаму можам даверыцца», — зазначыў Цукерберг.
Пастыр баптысцкай царквы Джон Краўдэр сказаў, што мільярдэр цікавіўся тым, як хрысціянскія супольнасці засяроджваюцца на рэлігіі і якім чынам дапамагаюць мясцовай грамадскасці. |