Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Францыя: за абарону жыцця — турма і штраф
21.02.2017 14:02

Сацыялістычны ўрад Францыі ўвёў новы закон, які абмяжоўвае свабоду слова тых, хто выступае супраць абортаў. Зняволенне і высокі штраф — такія пакаранні чакаюць за распаўсюджванне інфармацыі, якая «перашкаджае» перарыванню цяжарнасці. 

Новы закон — гэта пашырэнне рашэнняў, прынятых у 1993 годзе, калі была забаронена дзейнасць, скіраваная на пераконванне жанчын адмовіцца ад забойства ненароджаных дзяцей. Тады перш за ўсё ішла гаворка пра маніфестацыю, а цяпер закон ахоплівае і дзейнасць праз інтэрнэт. За публікацыю матэрыялаў на тэму перарывання цяжарнасці, якія могуць «дэзінфармаваць» і знеахвоціць жанчын рабіць аборты, цяпер у Францыі пагражае зняволенне на два гады і штраф у памеры 30 тысяч еўра.

Перад прыняццем новага закона ў Францыі прайшло яго абмеркаванне. Супраць выказаліся рэспубліканцы і Нацыянальны фронт. У Парыжы супраць новага заканадаўства, а таксама за права ненароджаных на жыццё выступалі тысячы людзей.

На сёння ў Францыі аборты легальныя без абмежаванняў да 12 тыдняў цяжарнасці. Штогод 200 тысяч францужанак вырашаюць перарваць цяжарнасць. Таксама апошнім часам дзяржаўная рада прыняла рашэнне выдаліць з французскага тэлебачання рэкламу, у якой паказваюцца вясёлыя дзеці з сіндромам Даўна. На думку рады, такая рэклама можа негатыўна паўплываць на самапачуццё жанчын, якія перарвалі цяжарнасць толькі з-за таго, што ў іх дзяцей быў выяўлены гэты сіндром.

Паводле CREDO
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.