На Сінаі ў Егіпце чарговае забойства хрысціянаў |
23.02.2017 10:34 |
Трагедыя здарылася пасля публікацыі 19 лютага 20-хвіліннага відэазапісу тэрарыстычнай групоўкі, якая дзейнічае на Сінаі ў супрацоўніцтве з «Ісламскай дзяржавай». Яе члены пагражаюць коптам, якія складаюць 10 працэнтаў насельніцтва Егіпта, называючы іх «любімымі ахвярамі» сваіх дзеянняў. Тэрарысты таксама асудзілі рэлігійную меншасць за супрацоўніцтва з Захадам у змаганні супраць ісламу. У відэапасланні прагучала перасцярога, што снежаньскі напад тэрарыста-смяротніка на касцёл у Каіры быў толькі пачаткам забойчых актаў, якія чакаюць копцкае грамадства. Паводле deon.pl |