Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Моладзь Польшчы скіруе свае сведчанні арганізатарам СДМ у Панаме
24.02.2017 08:36

У маладых людзей Польшчы нарадзілася ідэя напісаць моладзі з Панамы, каб даць сведчанні на тэму Сусветных дзён моладзі і выказаць сваё меркаванне, чаму варта прыняць у іх актыўны ўдзел.

Пра гэта агенцтву КАІ паведаміў кс. Эміль Парафінюк, старшыня Нацыянальнага арганізацыйнага аддзела СДМ у Польшчы.

Як адзначае святар, многія маладыя людзі з Польшчы па розных прычынах не прынялі ўдзел у СДМ, які праходзіў у 2016 годзе ў Кракаве. Навучаныя гэтым досведам, яны жадаюць заахвоціць сваіх равеснікаў з Панамы, каб яны мабілізаваліся не толькі да падрыхтоўкі, але таксама ўзялі ўдзел у моладзевай сустрэчы.

«Краіна, якая арганізоўвае СДМ, часам паддаецца спакусе быць найперш арганізатарам, і толькі ў другую і трэцюю чаргу — удзельнікам. Тым часам (...), калі яна жадае быць добрым арганізатарам, трэба таксама быць удзельнікам гэтай падзеі», — заўважае старшыня арганізацыйнага аддзела СДМ у Польшчы.

Пісьмо да манамскай моладзі можа напісаць кожны: як той, хто ўдзельнічаў у СДМ, хто быў арганізатарам або валанцёрам, так і той, хто не адважыўся або не змог далучыцца да гэтай падзеі.

Таксама адна з мэтаў паслання польскай моладзі, як адзначыў кс. Парафінюк, — дадаць адвагі моладзі Панамы, якая часта падкрэслівае, што іх краіна невялікая і мае сціплыя арганізацыйныя магчымасці ў параўнанні з папярэднімі арганізатарамі.

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.