Бразільская фабрыка штодзень друкуе 18 тысяч асобнікаў Бібліі |
07.03.2017 09:16 |
Біблейскае таварыства Бразіліі друкуе ў дзень 18 600 асобнікаў Бібліі на асноўных мовах краін Лацінскай Амерыкі і на некалькіх бразільскіх дыялектах. Пра гэта са спасылкай на Impacto Evangelistico паведаямляе rublev.com. Cамая буйная фабрыка, якая займаецца вытворчасцю Біблій у Лацінскай Амерыцы, размешчана ў бразільскім горадзе Баруры ў правінцыі Сан-Паўлу. Летась тут было выпушчана 6,8 мільёнаў Бібліі і Новага Запавету. Як працуе фабрыка? На фабрыцы плошчай у шэсць тысяч квадратных метраў працуе ўсяго 200 чалавек. Амаль увесь працэс аўтаматызаваны. Прынтары друкуюць больш за 768 старонак у гадзіну (!). У сярэднім адна Біблія налічвае каля 1 200 старонак. Тут друкуюць Бібліі на 30 мовах, уключаючы англійскую, іспанскую, партугальскую, французскую, арабскую, іўрыт і дыялет ёруба, на якім размаўляюць у Афрыцы, а таксама асноўныя бразільскія дыялекты. |