Харваты будуюць найбольшую статую Марыі ў свеце |
09.03.2017 10:57 |
«Гэты праект унікальны не толькі ў Харватыі, але і за яе межамі, — адзначаюць у муніцыпалітэце Прымошцена. — Горад стаў аб’ектам шырокай зацікаўленасці і прызнання, а таксама атрымаў благаслаўленне папы Францішка».
Статую Божай Маці ўзводзяць на ўзбярэжжы горнага месца за 30 км ад іншага харвацкага горада Шыбенік. Прымошцен славіцца сваімі вінаграднікамі і пляжамі, а цяпер будзе мець і найбольшую фігуру Маці Божай. Пра гэта са спасылкай на CNA паведамляе catholicnews.org.ua. Таксама па тэме: Жыхары горада вызначаюцца асаблівай пабожнасцю да Божай Маці з Ларэта. Штогод у яе гонар 9-10 мая тут праходзяць урачыстасці. Як адзначаюць праектанты, у ясны дзень статую Марыі можна будзе пабачыць нават з супрацьлеглага ўзбярэжжа Італіі. Дакладная дата завяршэння праекта яшчэ невядома, але ў адміністрацыі горада дадаюць, што праект знаходзіцца на фінальнай стадыі. |