Кустодыя Святой Зямлі выдзеліла тэрыторыю для моладзевага цэнтра ў Іерыхоне |
17.03.2017 11:16 |
Урокі малявання і камп’ютарнай граматнасці, тэатральны гурток, спартыўныя мерапрыемствы — гэта толькі некаторыя з заняткаў, якія задарма прапануе цэнтр для моладзі ва ўросце ад 14 да 29 гадоў, якія адкрыліся на днях у палесцінскім Іерыхоне.
Структура была ўзведзена на тэрыторыі Кустодыі Святой Зямлі дзякуючы ўнёску дзвюх амерыканскіх арганізацый — Агенцтва па міжнародным развіцці і Фонду дапамогі блізкаўсходнім бежанцам, што дазволіла стварыць каля 570 часовых працоўных месцаў для жыхароў Іерыхона.
У доўгатэрміновай перспектыве ерыхонская моладзь атрымае тут шанс падрыхтавацца да працоўнай дзейнасці і развіваць свае творчыя здольнасці.
Пра гэта са спасылкай на Ватыканскае радыё паведамляе blagovest-info.ru.
На гэты конт кусташ Святой Зямлі францішканін Франчэска Паттон адзначыў, што Кустодыя «цешыцца магчымасці паслужыць праектам такога кшталту; у гэтым заключаны таксама адзін з сакрэтаў, дзякуючы якому францішкане існуюць ужо на працягу васьмі стагоддзяў, — уменне служыць людзям. У новым цэнтры будуць разам і маладыя хрысціяне, і мусульмане; ён стане школай суіснавання».
Паводле blagovest-info.ru (IL) фота Аляксандры Шчыглінскай
|