Біскуп Клеменс Пікель стаў новым старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Расіі |
21.03.2017 14:19 |
Ардынарый дыяцэзіі св. Клімента ў Саратаве біскуп Клеменс Пікель абраны новым старшынёю Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Расіі. Пра гэта стала вядома 17 сакавіка падчас пленарнага пасяджэння біскупаў у Сочы. Як паведамляе са спасылкай на «Интерфакс-Религия» blagovest-info.ru, з 2011 года на працягу двух тэрмінаў пасаду кіраўніка ККБР займаў арцыбіскуп Паола Пеццы — кіраўнік архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве, а біскуп Пікель быў яго намеснікам. |