Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Экуменічную абшчыну Тэзэ ўпершыню наведае Канстанцінопальскі Патрыярх Барталамей |
29.03.2017 09:38 |
25 красавіка пілігрымкай у французскую вёску Тэзэ завершыцца візіт Патрырха Барталамея ў Швейцарыю з нагоды 50-годдзя праваслаўнага цэнтра ў Шамбезі.
Пра гэта са спасылкай на грэчаскае інфармагенцтва «Рамфея» паведамляе Седміца.Ru.
25 красавіка ў 12.00 Канстанцінопальскі іерарх прыме ўдзел у экуменічнай малітве абшчыны Тэзэ ў царкве Прымірэння. Малітва пройдзе ў прысутнасці братоў абшчыны і прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій і моладзевых арганізацый.
Малітва будзе адкрытай для ўсіх. Удзел у малітве могуць прыняць усе жадаючыя, зарэгістраваўшыся на сайце абшчыны Тэзэ загадзя.
Што такое Тэзэ?
Тэзэ — міжнародная хрысціянская экуменічная абшчына, заснаваная ў 1940 г. братам Ражэ Шуцам, які пераехаў у Францыю са Швейцарыі і заставаўся кіраўніком абшчыны да 16 жніўня 2005 г., калі быў забіты псіхічна хворай жанчынай. Сёння абшчыну ўзначальвае брат Алоіз. На сёння ў абшчыне Тэзэ налічваецца больш за 100 манахаў розных нацыянальнасцей, якія прадстаўляюць пратэстанцкія дэнамінацыі і Каталіцкі Касцёл.
Жыццё ў супольнасці абапіраецца на малітву і духоўныя разважанні. На працягу года моладзь з усіх кантынентаў наведвае Тэзэ, а раз на год напярэдадні Божага Нараджэння ў адным з еўрапейскіх гарадоў праходзіць агульная сустрэча еўрапейскай моладзі ў духу Тэзэ.
Паводле sedmitza.ru
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.