Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Створаны партал з віртуальнай рэканструкцыяй Крыжовага шляху Збаўцы
30.03.2017 05:52

Партал JerusCandle.com запусціў два віртуальных туры для тых, хто жадае, але пакуль не можа фізічна наведаць Святую Зямлю. Сайт прапануе прайсці крыжовым шляхам Хрыста і наведаць святыню Гробу Пана.

У Старым горадзе Іерусаліма захавалася Via Dоlorosa — «Шлях пакутаў» або «Крыжовы шлях». Менавіта тут Езус Хрыстус нёс крыж на Галготу.

Тысячы хрысціянаў ідуць гэтай дарогай, каб з новай моцай адчуць знаёмую праўду. Усяго на шляху 14 прыпынкаў, дзевяць з іх — на вуліцах Старога горада, а астатнія пяць — на тэрыторыі святыні Гробу Пана.

Другі віртуальны тур — «Святыня Гробу Пана» — уключае ў сябе наступныя месцы:

  • месца, дзе з Езуса знялі адзенне
  • месца, дзе Езуса прыбіваюць да крыжа
  • месца, дзе быў пастаўлены крыж, на якім памёр Хрыстус
  • месца, дзе было намашчана цела памерлага Хрыста, знятага з крыжа
  • месца, дзе паклалі ў грабніцу цела Езуса.

Абодва туры, як паведамляе pravoslavie.ru, ствараюць эфект прысутнасці ў святых месцах, па якіх, да таго ж, суправаджае аўдыёгід на рускай мове.

Паводле sib-catholic.ru
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.