Кардынал Ныч заклікае перадаваць наступным пакаленням памяць пра св. Яна Паўла ІІ |
30.03.2017 10:06 |
Да захавання і ўмацавання памяці пра Пантыфікат і асобу св. Яна Паўла ІІ, а таксама да перадачы гэтай памяці наступным пакаленням заклікаў кардынал Казімір Ныч, звяртаючыся да папскіх арганізацый, якія 29–30 сакавіка ўдзельнічаюць у V Форуме ініцыятыў, прысвечаных Яну Паўлу ІІ.
Форум праходзіць у Варшаве і Кракаве з нагоды дванаццатай гадавіны смерці св. Яна Паўла ІІ. Кардынал Казімір Ныч падкрэсліў, што Ян Павел ІІ быў «прыладай Хрыста і Пятром нашых часоў». «Нашае пакаленне, тыя, хто памятаюць і перажывалі Пантыфікат Яна Паўла ІІ і ў большай ці меншай ступені называюцца людзьмі ці пакаленнем Яна Паўла ІІ, не могуць забыць гэтага благаслаўлёнага для Касцёла і свету часу, — дадаў польскі іерарх. — Мы павінны быць тымі, хто праз свае справы будзе перадаваць памяць пра гэты Пантыфікат наступным пакаленням». V Форум ініцыятыў, прысвечаных Яну Паўлу ІІ, — абмен вопытам і ідэямі, распрацоўка формулы далейшага супрацоўніцтва паміж папскімі арганізацыямі, мэта дзейнасці якіх заключаецца ў захаванні памяці Вялікага Папы. Сёлета штогадовая сустрэча прысвечана клопату пра маладое пакаленне, каб яно ўзрастала ў духу Яна Паўла ІІ. КАІ (VGr) |