Арцыбіскуп Паоло Пеццы заклікае да малітвы за пацярпелых падчас выбуху ў Санкт-Пецярбургу |
04.04.2017 09:55 |
«Няхай міласэрны Пан прыме ў свае абдымкі загінулых, прынясе аздараўленне пацярпелым, суцяшэнне — смуткуючым, свае ласкі і дапамогу ўсім тым, хто працуе дзеля таго, каб не дапусціць паўтарэння гэтай трагедыі», — дадае ў спачувальным лісце маскоўскі каталіцкі іерарх і заклікае ўсіх святароў Расіі цэлебраваць святыя Імшы ў гэтых інтэнцыях. У выніку выбуху, які адбыўся на перагоне паміж станцыямі метро «Сенная площадь» і «Технологический институт», загінулі людзі, многія былі паранены. Паводле sib-catholic.ru |