Гістарычны музей Каталоніі абяцае паказаць сапраўдны твар тампліераў |
05.04.2017 09:14 |
Аднак музейная экспазіцыя, якая будзе працаваць да 23 ліпеня, ставіць за мэту зняць усе таяніцы з Ордэна бедных рыцараў Хрыста і паказаць, што іх рэальнае жыццё было цалкам іншым. Пра што раскажа экспазіцыя? У рэальнасці тампліеры першапачаткова былі такімі ж нявіннымі, беднымі і паслухмянымі манахамі, як і ўсе астатнія, і бралі ў рукі зброю толькі для ўдзелу ў войнах з «нявернымі» — пераважна мусульманамі. Тым, хто загіне ў баі за веру, абяцалася вечнае выратаванне душы, а ўдзел у Крыжовых паходах прыраўнівалася да пілігрымкі ў святыя месцы.
Пры гэтым яны дзяліліся на дзве катэгорыі, у адну з якіх траплялі сыны знаці, а ў другую — усе астатнія, ад сялян да заможнай гарадской буржуазіі. У канцы XIII стагоддзя ўплыў тампліераў рэзка пайшоў на спад, яны былі абвінавачаныя ў хцівасці, аб’яўлены ерэтыкамі і садамітамі і ў 1312 годзе спынілі сваё існаванне ў якасці касцёльнага ордэна. |