Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Першая ледзі ЗША ўручыла прэмію Women of Courage сястры салезіянцы
05.04.2017 10:07

Напрыканцы сакавіка ў Дзярждэпартаменце ЗША Меланія Трамп, першая ледзі, і Томас Шэнан, намеснік дзяржаўнага сакратара ў палітычных пытаннях, уручылі штогадовую міжнародную прэмію Women of Courage, прызначаную для адважных жанчын, якія выконваюць сваю місію ў небяспечных і складаных абставінах.

Адной з 13 лаўрэатак стала сястра салезіянка Кэралін Тахан Фахак,  настаяцельніца з Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў у Дамаску, у Сірыі.

На сёння гэта адзіная законніца, якая атрымала такую ўзнагароду. Сястра Кэралін Тахан аддана працавала, каб задаволіць патрэбы абяздоленых у Сірыі, у прыватнасці бежанцаў і дзяцей.

Падчас бамбардзіровак, якія зведаў Дамаск, сястра Кэралін намагалася гарантаваць бяспеку дзяцей, даць надзею ўсім, мусульманам і хрысціянам, нават калі б даводзілася рызыкаваць уласным жыццём. Сястра і яе супольнасць нават падчас ваенных дзеянняў не спыняюць браць пад апеку дзяцей і жанчын, каб забяспечыць ім спакой і хоць трохі стварыць умовы для нармальнага жыцця.

Паводле kmc.in.ua (IL)



 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.