Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Ізраілі плануюць аднавіць горад біблейскага цара Ірада |
25.04.2017 09:03 |
Фонд Ротшыльдаў і карпарацыя Эдмунда дэ Ротшыльда інвестуе больш за 100 мільёнаў шэкелеў у праект па рэстаўрацыі старажытнага горада Кесарыі Палесцінскай, пабудаванага царом Ірадам Вялікім.
Пра гэта са спасылкай на Jewish Press паведамляе ria.ru.
«Археолагі працуюць над рэстаўрацыяй старажытнай гавані Кесарыі і плануюць пачаць раскопкі ў Нацыянальным парку Кесарыі», — адзначаецца ў паведамленнеі. Падрабязны план рэстаўрацыі, як удакладняе СМІ, прадставіць на гэтым тыдні ўпраўленне старажытнасцяў Ізраіля.
Кесарыя Палесцінская заснавана прыкладна ў IV ст. да н.э. У 63 годзе да н.э. рымскі палкаводзец Пампей забірае яго ў юдэяў. Праз 33 гады рымляне вяртаюць яго юдэйскаму цару Іраду Вялікаму, які практычна нанова выбудоўвае горад і называе яго імем цэзара (кесара — кіраўніка Рымскай імперыі) Аўгуста. Кесарыя была асноўным партом Палесціны. Горад часта згадваецца ў Новым Запавеце. Паводле ria.ru (IL)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.