Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Еўрапейская канферэнцыя на тэму касмічнага смецця: 750 тысяч небяспечных аб’ектаў на арбіце
26.04.2017 12:01

У нямецкім горадзе Дармштаце прайшла VII Еўрапейская канферэнцыя па праблемах касмічнага смецця. На сустрэчы ў аператыўным цэнтры Еўрапейскага касмічнага агенцтва вучоныя, інжынеры, палітыкі абмяркоўвалі сур’ёзныя праблемы, звязаныя з колькасцю арбітральнага смецця.

На сёння каля 750 тысяч аб’ектаў памерам больш за адзін сантыметр круціцца вакол Зямлі з хуткасцю 40 тысяч кіламетраў у гадзіну. З іх толькі 18 тысяч дастаткова вялікія, каб іх рэгулярна кантраляваць.

Доктар Лучана Ансэльма, навуковы супрацоўнік Інстытута інфармацыйных навук і тэхналогій у Пізе, адзначыў, што сярод касмічнага смецця ўсе штучныя аб’екты, якія былі выведзены на арбіту Зямлі за апошнія 60 гадоў і якія ў наш час перасталі выконваць свае першапачатковыя функцыі.

Іх колькасць увесь час павялічваецца: цяпер на арбіце знаходзіцца каля 20 тысяч аб’ектаў памерам больш за 10 см, павялічваецца верагоднасць іх сутыкнення са спадарожнікамі, якія дзейнічаюць, або нават з касмічнымі апаратамі з людзьмі на борце.

Кажучы пра магчымыя рашэнні, доктар Лучана Ансэльма адзначыў, што яны абмяркоўваюцца на міжнародным узроўні ўжо некалькі дзесяцігоддзяў.

Некаторыя з іх былі рэалізаваны: абмежавана вытворчасць выбухованебяспечных касмічных аб’ектаў. Іншыя спадарожнікі — пасля завяршэння сваіх функцый — перамяшчаюцца ў атмасферу Зямлі, дзе згараюць над пустыннымі раёнамі сушы або акіяна.

У будучым плануецца звярнуцца да больш радыкальных рашэнняў, а менавіта, накіроўваць спецыяльныя місіі па зборы буйных аб’ектаў, каб вяртаць іх у атмасферу Зямлі. Аднак, як адзначыў доктар Ансэльма, такое рашэнне наўрад ці будзе рэалізавана з-за свайго дарагога кошту.

Паводле Радио Ватикана
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.