Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Міжнародны кангрэс «Рэнавабіс» упершыню пройдзе ў Мюнхене |
27.04.2017 09:16 |
21-ты Міжнародны кангрэс дабрачыннай арганізацыі «Рэнавабіс» сёлета пройдзе з 6 па 8 верасня на тэму «Крызіс як шанс для Еўропы. Уклад Касцёла». У гэтым годзе кангрэс пройдзе ў Мюнхене.
У кантэксце апошніх крызісных настрояў ва ўсіх частках Еўропы, якія праяўляюцца таксама ў росце нацыяналістычных і папулісцкіх рухаў, кангрэс паспрабуе высветліць, якія прычыны незадаволенасці многіх людзей у Еўропе.
Як адзначаюць арганізатары, у Цэнтральнай-, Усходняй- і Паўднёвай Еўропе расце недавер да Заходняй Еўропы, у прыватнасці да Еўрапейскага Саюза і яго арганізацый у Бруселі. Часта назіраецца маўчанне там, дзе прадугледжана ідэя еўрапейскай інтэграцыі.
Таксама і Касцёл насе адказнасць за сучасную і будучую карціну Еўропы. Ці існуе еўрапейскі фундамент каштоўнасцей, да якога варта вяртацца? Які ўклад можа ўнесці ў гэтым пытанні Касцёл? Кангрэс «Рэнавабіс» разам з запрошанымі экспертамі з Усходу і Захаду паспрабуе знайсці адказы на гэтыя пытанні.
Рэгістрацыя на кангрэс адбываецца да 15 мая. Паводле renovabis.de (IL)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.