Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Ніхто на зямлі не ведае пра мяне, а ты, мама, ведаеш»: калыханка для мамы
27.04.2017 15:06

Прыгожая пясочная анімацыя, спакойная музыка, спеў маленькага скарбу, які толькі зарадзіўся і які для ўсяго свету яшчэ з’яўляецца таямніцай, але ўжо спявае сваёй маці першыя словы любові.


Мастак праз пясочную анімацыю малюе дзіцятка, якое толькі зарадзілася і жыве ў маленькім сусвеце — адчувае толькі сваю маму: «Такая тут цішыня, зоркі ўжо ўзышлі, яны ўпэўнена свецяць на велізарным небе, але я, мама, бачу толькі цябе. Мама, я ўжо ёсць, так мне добра тут. Ніхто на зямлі нічога не ведае пра мяне, а ты, мама, ведаеш... Ці яшчэ не?.. Я чуў твой голас... Веру, што будзеш любіць мяне».

У фінале калыханкі вобразы бацькоў, якія чакаюць дзіцятка, і іх дом мастак пераўтварае ў вобраз Святой Сям’і, што тлумачыць сэнс словаў песні: «Ноч не страшная. Спі спакойна, Мама, ні пра што не хвалюйся».

Выканаўца — Міхал Круль
Музыка Якуба Тамаляка

Паводле CREDO
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.