Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мужчына, які рабіў замах на Яна Паўла ІІ, хоча сустрэцца з папам Францішкам
28.04.2017 15:49

Турак Мехмет Алі Агджа, які ў 1981 годзе страляў у Папу Рымскага Яна Паўла ІІ, выказаў жаданне сустрэцца з сённяшнім Пантыфікам у Каіры, куды той павінен прыбыць з візітам 28 красавіка.

Пра гэта паведамляе электронная версія газеты Gulf news.

«Калі папа Францішак дасць згоду на сустрэчу, то я паеду для гэтага ў егіпецкую сталіцу», — заявіў Алі Агджа. Афіцыйных каментароў з боку Ватыкана па гэтым пытанні пакуль няма.

Грамадзянін Турцыі Мехмет Алі Агджа (нар. у 1958 г.) з падпольнай арганізацыі  «Шэрыя ваўкі» страляў у Папу Рымскага Яна Паўла ІІ 13 мая 1981 года. Пантыфік быў цяжка паранены і праапераваны.

Пасля замаху Алі Агджа быў прысуджаны італьянскім судом да турэмнага зняволення, але ў 2000 годзе памілаваны і экстрадыраваны ў Турцыю. Там ён быў арыштаваны за іншае злачынства і правёў у турме яшчэ 10 гадоў.

Ян Павел ІІ наведаў яго ў італьянскай турме ў 1983 годзе. У 2009 годзе Агджа аб’явіў пра свой пераход з ісламу ў хрысціянства і неаднаразова казаў пра свой намер прыняць сан каталіцкага святара. Апостальскі двухдзённы  візіт Папы Рымскага Францішка ў Егіпет распачащся 28 красавіка.

Тым часам у Егіпце ў сувязі з візітам Пантыфіка ўзмоцнены меры бяспекі. Паліцыя Каіра праводзіць праверку жылых раёнаў і пешаходаў у заходняй частцы горада, на некалькіх асноўных трасах егіпецкай сталіцы забаронена паркоўка.

Паводле blagovest-info.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.