У фантан Трэві ў Рыме за год турысты накідалі манет на 1,5 млн долараў |
02.05.2017 08:46 |
Наведаць Калізей, пабачыць Сікстынскую капелу і ўкінуць манету ў фантан
Трэві — вось адмысловы ліст to do для турыста ў Рыме. Штодня а шостай
ранку фантан закрываюць на адну гадзіну, каб сабраць манеты з яго дна, а
гэта каля трох тысяч еўра. Манеты, якія турысты кідаюць у фантан Трэві ў Італіі, не марнуюцца — іх прызначаюць на дабрачыннасць. Так, у 2016 годзе такім чынам удалося сабраць больш за паўтара мільёна долараў.
Дзякуючы гэтаму сеткі прадуктовых магазінаў атрымалі датацыі на харчаванне патрабуючых. Праект арганізаваў рымскі Caritas.
Як паведляе нямецкае інфармагенцтва DPA, у 2013 годзе фантан Трэві «зарабіў» каля 100 тысяч еўра. Затым на працягу 18 месяцаў яго рамантавалі. У выніку турысты пачалі кідаць манеты у фантан у 10 разоў больш.
Кажуць, што рост сумы адбыўся дзякуючы папулярнасці сацыяльных сетак, у прыватнасці інстаграму. Кідаць манеты ў фантан — старадаўняя рымская легенда, а рамантычная камедыя «Тры манеты для фантана» (1954) толькі спрыяла яе пашырэнню.
Паводле CREDO Адаптацыя І. Лапато
|