Мадэль, якая пайшла ў кляштар: «Няма чаго баяцца — калі Бог кліча, Ён паклапоціцца пра ўсё» |
03.05.2017 09:15 |
Гісторыі з «першымі Міс», якія прыходзяць да Бога, становяцца, можна сказаць, ужо традыцыяй. «Міс ЗША», мусульманка, перайшла ў хрысціянства; «Міс Італія» 2012 года, якая захапілася духоўнасцю св. Тэрэзы з Лізьё, раіць маладым людзям «не хаваць сваёй веры»... Колішняя «Міс Германія» працягвае працаваць катэхеткаю ў школе. Вось і мексіканка Эсмеральда Гансалес, выклікала немалую зацікаўленасць у карыстальнікаў сацыяльных сетак сваім рашэннем ...стаць манахіняю. Яна нарадзілася ў 1997 годзе ў каталіцкай сям’і. Пасля перамогі ў мясцовым конкурсе прыгажосці дзяўчына рыхтавалася да ўдзелу ў «Міс Мексіка-2016». Аднак нечакана дзяўчына прыняла іншае рашэнне — пайсці ў кляштар.
Дзяўчына адкрыла для сябе, што не толькі яна хоча штосьці змяніць у сваім жыцці — Бог таксама разлічвае на яе. Дзяўчына прызналася, што адчувала і сумненні, і страх, але «тая любоў, якую Пан Бог праяўляў штодзень, дала мне перамагчы будзь-якія сумненні». Дзяўчына прызналася, што заўсёды мела падтрымку з боку сям’і, таму яна не адчувае страху ад таго, што будзе рэдка бачыцца з роднымі.
На сёння кларэтанкі працуюць не толькі ў Мексіцы, але і ў Коста-Рыцы, Аргенціне, ЗША, Іспаніі, Італіі, Ірландыі, Расіі, Японіі, Паўднёвай Карэі, Інданезіі, С’ера-Леонэ, Нігерыі, В’етнаме і Індыі. |