Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Украінскі езуіт заняў другое месца ў чэмпіянаце ЗША па дзюдо |
05.05.2017 15:28 |
Дыякан Віталій Асмалоўскі SJ, ураджэнец Жытоміра, які вучыцца ў Берклі (Каліфорнія, ЗША), заняў другое месца ў чэмпіянаце ЗША па дзюдо ў катэгорыі спартсменаў з чорным поясам. Спаборніцтвы прайшлі ў Солт-Лейк-Сіці.
Дыякан Віталій нарадзіўся ў 1980 годзе. Перад уступленнем у Таварыства Езуса скончыў юрыдычны факультэт у Жытоміры, а таксама факультэт паліталогіі ў Варшаце. Пасля навіцыяту ў Расіі і Індыі вывучаў філасофію ў Італіі і працаваў у езуіцкай службе бежанцаў у Львове. Апошнія гады перад дыяканскім пасвячэннем прабываў у Кеніі, дзе вывучаў багаслоўе ў Хекіма Каледжы. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.