Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парэшткі святога караля Эдмунда будуць шукаць пад тэнісным кортам у Англіі
06.05.2017 10:02

Вучоныя лічаць, што парэшткі святога караля Эдмунда, заступніка Англіі, знаходзяцца пад адным з тэнісных кортаў у горадзе Бэры-Сент-Эдмундс.

Як піша The Telegraph, вучоныя сцвярджаюць, што парэшткі караля, які памёр у ІХ стагоддзі, захоўваліся ў мясцовым абацтве да XVI стагоддзя, калі краінай кіраваў Генрых VIII. Затым пасля разграблення манастыра яны зніклі. Аднак, на думку экспертаў, іх маглі перазахаваць на мясцовых манаскіх могілках, на месцы якіх цяпер знаходзяцца тэністыя палі мясцовага парка Abbey Gardens.

Падобныя выпадкі ў гісторыі ўжо былі. Так, магілу караля Рычарда ІІІ (кіраваў у XV ст.) знайшлі пад адной з аўтастаянак у горадзе Лестэр.
На сёння археолагі чакаюць ад уладаў горада дазволу на правядзенне раскопак.

Адрозніць магілу святога Эдмунда ад іншых пахаванняў вучоным дапамогуць архіўныя запісы XVI і XVII стст., у якіх гаворыцца, што манахі пасля закрыцця абацтва 4 лістапада 1539 года паклалі парэшткі караля ў жалезную скрыню і закапалі на могілках.

Святы Эдмунд кіраваў Усходняй Англіяй — адным з сямі англасаксонскіх каралеўстваў — да 870 года. Лічыцца, што ён трапіў у палон да вікінгаў пасля бітвы з імі. Яны адсяклі яму галаву, а саму галаву закінулі ў цярноўнік, каб прыхільнікі караля не змаглі яе знайсці. Паводле легенды, галаву ахоўвалі воўкі, таму святы Эдмунд таксама лічыцца заступнікам тых, хто ратуецца ўцёкамі ад ваўкоў.

Паводле ria.ru
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.