Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Францыя: Касцёл абяцае маліцца за новага прэзідэнта |
09.05.2017 10:04 |
«Нашы пажаданні і малітвы — з Эмануэлем Макронам у яго важнай місіі службе Францыі і для агульнага дабра», — напісаў у твітары генеральны сакратар і спікер французскага епіскапату, кс. Аліўе Дзюма.
Прадстаўнікі іншых рэлігій і хрысціянскіх канфесій таксама прывіталі Эмануэля Макрона. Прэзідэнт Пратэстанцкай федэрацыі Франсуа Клевейролі адзначыў, што рады перамозе новага прэзідэнта і зазначыў, што ў Францыі ёсць шмат спраў, якія трэба выканаць. Вялікая мячэць Парыжа бачыць у перамозе Макрона «знак прымірэння Францыі з усімі сваімі духоўнымі і рэлігійнымі складнікамі, каб годна рэагаваць на небяспеку падзелу, якая пагражае дзяржаве». |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.