Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кітай увёў для адной з правінцый забарону на нашэнне хустак і доўгіх бародаў для мусульман |
09.05.2017 10:57 |
У кітайскай правінцыі Ксін-джы-янг, якая вядомая сваім мусульманскім уплывам, забаранілі нашэнне хустак і доўгіх бародаў. Адпаведны закон, які абмяжоўвае рэлігійнае жыццё мусульман, уступіў у сілу ў пачатку мая. Пра гэта паведамляе ватыканская прэс-службы Asianews. Разам з гэтым пад забарону трапілі рэлігійныя цырымоніі шлюбаў і пахаванняў як «знакі рэлігійнага экстрэмізму». З 22 мільёнаў жыхароў Ксін-джы-янг амаль палова належыць да мусульмансага туркскага народа уігураў. Урад краіны называе закон неабходнай мерай у барацьбе з ісламскім тэрорам, рэлігійным фундаменталізмам і сепаратызмам. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.