Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцкі Касцёл Англіі і Уэльса стварыў сайт аб «мастацтве памірання»
10.05.2017 09:12

Асновай рэсурсу, які прысвечаны падрыхтоўцы да смерці і мае на мэце аказваць дапамогу невылечна хворым і іх блізкім, стаў сярэднявечны манускрыпт Ars Moriendi. Пра гэта паведамляе брытанскае выданне The Guardian.

Сайт artofdyingwell.org быў распрацаваны па ініцыятыве каталіцкага епіскапату Англіі і Уэльса.

«”Мастацтва добрага памірання” — гэта новы сайт, заснаваны на каталіцкай традыцыі, але адкрыты для ўсіх. Ён прапаноўвае рэальныя гісторыі барацьбы, уздымаў і падзенняў на апошнім шляху. Аўтарамі публікацый сталі спецыялісты па паліятыўнай дапамозе, этыцы і гісторыі, а таксама святары», — гаворыцца на старонцы канала біскупскай канферэнцыі на сэрвісе Youtube.

Асновай канцэпцыі новага рэсурса сталі два рукапісы XV стагоддзя. У іх апавядаецца аб працэдурах, якія папярэднічаюць праведнай смерці, і тлумачыцца, як «памерці добра» ў адпаведнасці з хрыціянскімі запаведзямі.


Выданне прыводзіць каментар Кэтрын Сліман, кіраўніка праграм па паліятыўнай медыцыне інстытута Сесіліі Сондэрс у Каралеўскім каледжы Лондана. Яна лічыць, што ўвядзенне тэмы смерці і памірання ў сферу грамадскай дыскусіі пазітыўна ўплывае на грамадства, зніжае ўзровень страху перад смерцю, павышае якасць жыцця паміраючых.

«Мы рыхтуемся да нараджэння дзіцяці, мы будуем планы... Гэта з’яўляецца часткай нашага паўсядзённага жыцця. Аднак чаму мы гэтаксама не рыхтуемся да смерці? Я жадаю праведнай смерці кожнаму, але мы не зможам дасягнуць гэтага да таго часу, пакуль мы як грамадства не перастанем казаць пра гэта шэптам», — падкрэсліла Кэтрын Сліман.

У арыгінальныя лацінскія тэксты Ars Moriendi ўключаны рэкамендацыі па захаванні свайго роду перадсмяротнага этыкету. У іх прыведзены адмысловыя малітвы, а таксама нагадваецца пра асноўныя спакусы, з якімі можа сутыкнуцца паміраючы.

Сучасная лічбавая версія сярэднявечнай працы ўключае ў сябе анімацыйныя ролікі, у якіх паказана выдуманая сям’я, адзін з членаў якой памірае.

Паводле sib-catholic.ru
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.