Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Духавенства ў блакадным Ленінградзе: новая выстава ў Санкт-Пецярбургу
10.05.2017 10:19

У Санкт-Пецярбургу на базе прыватнай калекцыі ваеннай тэхнікі «Ленрэзерв» адкрылася экспазіцыя, прысвечаная подзвігу духавенства блакаднага горада. Тут прадстаўлены ўсе асноўныя канфесіі паўночнай сталіцы.

Экспанат выстаўкі: каталіцкая Біблія

На экспазіцыі адноўлены фасады святыняў, якія дзейнічалі ў горадзе падчас вайны, а таксама прадстаўлены дакументы, фотаздымкі, літургічныя начынні, кнігі таго часу.

Вялікі раздзел прысвечаны католікам блакаднага горада. Звычайна, калі закранаецца тэма веруючых у часы вайны ў Расіі, размова вядзецца толькі аб праваслаўных. Але на гэтай выставе прадстаўлены многія веравызнанні. Стваральнік і ўладальнік «Ленрэзерва» Анатоль Бернштэйн адзначае:

«Мы не імкнёмся паказаць нейкую адну рэлігію. Тут мы ў прынцыпе гаворым пра подзвіг духавенства. Калі мы рыхтавалі дадзеную экспазіцыю, то было цікава паказаць праўду: на пачатак блакады ў нас у горадзе працавала ўсяго толькі дзесяць цэркваў і сінагога. І наведвальнікам мы расказваем, што, напрыклад, каталіцкая святыня захавалася толькі таму, што яна належала консульству Францыі. А пробашч а. Мішэль Фларан быў дэпартаваны 27 ліпеня 1941 года, як толькі ў Францыі да ўлады прыйшоў Петэн. Аднак, ад’язджаючы, святар пакінуў ключы — таксама францужанцы — парафіянцы Разэ Сушаль, якая была арганісткай. Яна ўсе гады блакады прыходзіла і адмыкала касцёл для парафіянаў, якія, хоць і без святара, але ўсё роўна маліліся. Гэта праўда, і пра гэта трэба казаць».

На экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі а. Паўла Хоміча, адзінага каталіцкага святара, які жыў у блакадным горадзе і расстралянага ў верасні 1942 года, а таксама пастанова аб высяленні з Ленінграда намесніцы старшыні каталіцкай супольнасці горада Жаны Сцяпанавай за кантакт з па-антысавецку настроенымі людзьмі: яна аказвала дапамогу а. Паўлу Хомічу і іншым актыўным парафіянам.

На выставе паказваецца фільм з успамінамі блакаднікаў, якія наведвалі набажэнствы падчас вайны.

Паводле sib-catholic.ru
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.