Арцыбіскуп Гуджэроцці: «Дапамога Украіне — найбольшая за ўсю гісторыю Каталіцкага Касцёла» |
13.05.2017 09:27 |
Апостальскі Нунцый ва Украіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці распавёў пра «дыпламатыю любові» папы Францішка. Па словах іерарха, Папа непакоіцца сітуацыяй ўкраінскага народа і вырашыў рэалізаваць значную праграму гуманітарнай дапамогі. «Гэта найбольшая гуманітарная дапамога, якую Каталіцкі Касцёл зрабіў за ўсю сваю гісторыю, калі казаць колькаснымі паказчыкамі», — паведаміў нунцый у інтэрв’ю італьянскай рэдакцыі Ватыканскага радыё. 18 мільёнаў еўра былі выдзелены на патрэбы ўкраінцаў, якія жывуць у драматычных умовах. Прадстаўнік Папы падкрэсліў, што дапамогу атрымліваюць тых, хто яе патрабуе, «без праверкі пашпарту ці пасведчання аб хросце». «На маю думку, на гэтым і базуецца геніяльнасць інтуіцыі Святога Айца, які кажа: “Я не прашу дапамагаць католікам, я прашу дапамагаць усім. Шукайце самі шляхі, каб рэалізаваць гэтую мэту. Павінна быць зразумела, што гэта дыпламатычная падзея”. Гэта дыпламатычная падзея любові: калі зброя па-ранейшаму не замаўкае, тады прынамсі прамаўляюць жэсты любові», — падкрэсліў арцыбіскуп Гуджэроцці. Прадстаўнік Папы, дзелячыся інфармацыяй пра Украіну, апавядае пра тое, што бачыць на ўласныя вочы: «Для мяне гэта вялікае заданне. ...Мне трэба ўвесь час перамяшчацца са сталіцы ў зоны баявых дзеянняў, браць пад увагу нярвовы стан тых людзей, якіх ужо тры гады пастаянна абстрэльваюць». На заканчэнне арцыбіскуп Гуджэроцці адзначыў: «Сітуацыя ва Украіне драматычная, бо існуе рызыка, што яна пераўтворыцца ў сістэматычнае вынішчэнне адной часткі народу і культуры. У цішыні, так як у цішыні адбыліся і іншыя падобныя падзеі ў гісторыі чалавецтва. Нічога не змяняецца». Паводле CREDO |