Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мусульмане Егіпта рыхтуюць закон супраць экстрэмізму
16.05.2017 12:21

Шэйх Ахмед аль-Тайеб, які кіруе ісламскім універсітэтам Аль-Азхар у Каіры, стварыў камісію па падрыхтоўцы праекта закона, які будзе супрацьстаяць нянавісці і насіллю з прычыны рэлігіі.

Праз два тыдні пасля візіту папы Францішка ў Аль-Азхар юрысконсульт гэтай навучальнай установы Махамед Абдэль Салам паведаміў, што ў новым законе заклік да нянавісці і праяваў насілля ў імя рэлігіі будзе лічыцца злачынствам. Дата, калі праект дакумента будзе гатовы, пакуль не вядома.

У размове з егіпецкімі СМІ Абдэль Салам патлумачыў, што праца Аль-Азхар над новым законам накіравана на «барацьбу з насіллем і экстрэмізмам, а таксама распаўсюджванне светлага мыслення і супрацьстаянне неталерантнасці».

Паводле deon.pl
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.