Італія: імігранты павінны прытрымлівацца каштоўнасцяў краіны, якая іх прымае |
16.05.2017 15:11 |
Вярхоўны касацыйны суд Італіі падтрымаў прысуд асуджанага сікха, які насіў нож-кірпан даўжынёй больш за 20 см (такі нож з’яўляецца рэлігійным сімвалам сікхізму і лічыцца «святым», згодна з прынцыпамі гэтай рэлігіі). «Недапушчальна, каб прывязанасць да сваіх каштоўнасцяў, якія абавязковыя ў краіне паходжання, вяла да свядомага парушэння закону ў краіне, якая прадстаўляе сваю гасціннасць», — пастанавіў Вярхоўны суд. Было падкрэслена, што ў шматэтнічным грамадстве абавязковай з’яўляецца ідэнтыфікацыя з сістэмай, агульнай для мігрантаў і мясцовых жыхароў. Кіраўнік Бюро па справах міграцыі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Італіі арцыбіскуп Джан Карла Пэрэга назваў рашэнне суда цалкам «узважаным». Паводле CREDO |