Новаабраны старшыня епіскапату Італіі: ніякіх праграм, толькі калегіяльнасць |
25.05.2017 16:28 |
24 мая Святы Айцец прызначыў кардынала Басэці новым старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Італіі. У сваёй першай прамове на пасадзе кіраўніка італьянскага Касцёла кардынал указаў на адзін «маленькі, але вельмі істотны знак»: калі пра яго прызначэнне даведаліся юнакі з супольнасці нарказалежных, пра якую клапоціцца іерарх, яны пажадалі яму і надалей заставацца для іх айцом. «7 красавіка мне споўнілася 75 гадоў. Гэта сапраўдны знак таго, што Святы Айцец верыць у здольнасць старых марыць», — сказаў новаабраны старшыня італьянскага епіскапату. Кардынал адзначыў, што пасланне папы Францішка італьянскім біскупам выразна зразумелае: «На пачатку працы біскупскай канферэнцыі Папа заклікаў нас дзяліцца адзін з адным сваім часам, слухаць і суцяшаць адзін аднаго, дзяліцца крэатыўнасцю. Яго словы — гэта ўжо салідная праграма працы, якую мы, біскупы, будзем выконваць разам. Да таго ж Святы Айцец заклікаў нас жыць у калегіяльнасці і ісці разам: менавіта гэта дазволіць нам разумець рэаліі — і свету, і нашага Касцёла — вачыма і сэрцам Бога» Паводле sib-catholic.ru |