Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Тэнісная легенда Маргарэт Корт адмовілася ад паслугаў авіякапаніі, якая падтрымлівае аднаполыя саюзы
26.05.2017 15:16

Знакамітая аўстралійская тэнісістка Маргарэт Корт адзначыла, што адмаўляецца карыстацца паслугамі авіякампаніі Qantas, бо тая выступае за падтрымку аднаполых саюзаў.

«Я веру, што сужэнства — гэта саюз мужчыны і жанчыны, як пра гэта гаворыцца ў Бібліі», — зазначыла Корт.

Таксама па тэме:

У сваю чаргу Федэрацыя тэніса Аўстраліі ў твітары выступіла з заявай на гэты конт: «Мы паважаем тэнісныя дасягненні Маргарэт Корт як легенды спорту і яе непаўторныя рэкорды. Яе асабістыя погляды застаюцца толькі яе ўласнымі і не супадаюць з пазіцыяй Федэрацыі ў пытаннях равенства».

У 2003 годзе ў гонар Маргарэт Корт быў названы адзін з галоўных кортаў «Мельбурн Парка», дзе кожны год праводзіцца Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. Пасля завяршэння кар’еры тэнісістка атрымала дыплом багаслова.

Маргарэт Корт — адна з самых паспяховых тэнісістак у гісторыі. Яна з’яўляецца чэмпіёнкай 24 турніраў «Вялікага шлема». Для параўнання, у Серэны Уільямс 23 перамогі на мэйджорах, у Штэфі Граф — 22, у Марціны Наўрацілавай — 18.

«Я пішу гэтае адкрыты ліст савету дырактароў Qantas і (яго кіраўніку) Алану Джойсу як галоўны пастыр царквы пяцідзясятнікаў у горадзе Перт. Я шмат разоў выступала за Аўстралію і ганаруся тым, што не прайграла ніводнага матча за краіну. Я шкадую, што Qantas стала актыўным прапагандыстам аднаполых саюзаў.

Ваша пазіцыя не пакідае мне выбару і па магчымасці я буду карыстацца паслугамі іншых авіякампаній для маіх шматлікіх раз’ездаў. З якім бы гонарам я не лятала на вашых самалётах, больш гэтага не будзе».

(championat/tribuna/cath)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.