Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На Філіпінах Касцёл пратэстуе супраць забароны абразкоў і ружанца ў машынах
30.05.2017 12:33

На Філіпінах Касцёл і ўлады сутыкнуліся па пытанню забароны на абразы з выявамі святых і ружанец у машынах. Дадзеная забарона была ўведзена законам, які таксама забараняе і іншыя адцягваючыя ўвагу рэчы і дзеянні пры кіраванні дзеля бяспекі на дарогах.

Пра гэта паведамляе sib-catholic.ru са спасылкай на Catholicnewsagency.

Да такіх рэчаў і дзеянняў, якія адцягваюць увагу ад кіравання аўтасродкам, новы закон залічыў размовы і набор тэксту па мабільным тэлефоне, падвескі, карыстанне касметыкай, ужыванне ежы або піццё напояў за рулём.

Закон ужо выклікаў абурэнне ў гэтай краіне, дзе большасць насельніцтва — 80 працэнтаў — лічыць сябе католікамі.

Як падкэслівае а. Джэрам Сецільяна, выканаўчы сакратар па грамадскіх пытаннях Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў на Філіпінах, многія кіроўцы больш упэўнена адчуваюць сябе з абразкамі ў салоне аўтамабіля, бо выява нябеснага заступніка або Збаўцы дае ім адчуванне боскай падтрымкі і абароны.

Рада па рэгуляванню праваадносінаў у наземных перавозках, чыноўнікі якой і падрыхтавалі гэты закон, патлумачылі, што абразкі ўсё ж такі можна прымацоўваць да панэлі кіравання або да люстэрка задняга бачання пры ўмове, што яны не хістаюцца перад вачыма кіроўцы.

Адносна новага закона Джордж Сан Матэа, старшыня Таварыства таксістаў і аўтаўладальнікаў «Поршэнь» (Piston), выказаўся так: «Не трэба ўмешвацца ў адносіны кіроўцаў з Богам і перашкаджаць веры ў Яго». Прадстаўнікі гэтай ўплывовай транспартнай кампаніі сцвердзілі, што не ведаюць ніводнага выпадку, каб выява святога або ружанец сталі прычынай аварыі на дарозе.

Новую забарону можна лічыць яшчэ адным выпадам ураду краіны супраць Каталіцкага Касцёла.

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.