Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Індыя: каталіцкія арганізацыі дапамагаюць змагацца з эпідэміяй туберкулёзу
30.05.2017 14:25

Каталіцкія арганізацыі Індыі далучыліся да актыўнай барацьбы з эпідэміяй туберкулёзу, якая ахапіла краіну. Хвароба забірае больш за 50 чалавечых жыццяў за гадзіну або звыш 1200 чалавек у суткі.

Пра гэта паведамляе «Седмица» са спасылкай на Fides.

Каталіцкае медыцынскае таварыства Індыі, якім апякуецца каталіцкі епіскапат Індыі, рэалізуе праграму барацьбы з туберкулёзам у супрацоўніцтве з кіраўнічымі органамі і арганізацыямі грамадзянскага таварыства.

На сёння Каталіцкае медыцынскае таварыства аб’ядноўвае больш за 500 бальніц, звыш 2000 пунктаў першай медыцынскай дапамогі, а таксама больш за 200 арганізацый, якія займаюцца сацыяльнымі паслугамі і дапамогай.

Дзейнасць Каталіцкага медыцынскага таварыства па гэтым праекце ахоплівае 96 акругаў у 10 штатах краіны і рэалізуецца з дапамогай сеткавых структур, створаных з удзелам 380 няўрадавых арганізацый, у якіх налічваецца каля 2880 валанцёраў. Гэтыя актывісты, галоўным чынам, адсочваюць сітуацыі з захворваннем у сваіх акругах і займаюцца асветніцкай працай у невялікіх мясцовых абшчынах. Дадзеныя абшчыны часцей за ўсё у крайняй беднасці, неадукаваныя, сярод іх шмат прадстаўнікоў карэннага і племяннога насельніцтва.

На сёння Індыя лідзіруе па колькасці хворых туберкулёзам сярод усіх краін свету. Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на 2015 год у краіне было 2.8 млн хворых туберкулёзам у параўнанні з 2.2 млн у 2011 годзе. У 2014 годзе ў краіне ад туберкулёзу памерла каля 220 тысяч чалавек, у 2015 годзе — 480 тысяч чалавек.

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.