Славуты італьянскі футбаліст Франчэско Тоці — католік і шанавальнік Маці Божай |
30.05.2017 15:22 |
Франчэско Тоці з’яўляецца практыкуючым католікам і вялікім шанавальнікам Маці Божай. Пра гэта напісала электроннае выданне Alteia пасля апошняй гульні славутага італьянскага футбаліста. Франчэска, якому неўзабаве споўніцца 41 год, развітаўся са сталічным клубам пасля 25-гадовай спартыўнай кар’еры. У мінулым годзе па тэлебачанні футбаліст распавёў пра сваю першую сустрэчу з Янам Паўлам ІІ падчас аўдыенцыі ў зале Паўла VI, куды Франчэско прыбыў разам са сваім пробашчам: «Папа праходзіў побач з намі, раптам затрымаўся і пагладзіў мяне па твары. Я быў вельмі ўсхваляваны, найбольш мяне ўразіў яго позірк і энергія, якая ад яго сыходзіла... У будучым падчас іншых сустрэч мяне заўсёды ўражваў яго позірк, добрыя вочы і адна ў сваім родзе такая сіла духа».
Франчэско Тоці захапляецца таксама папам Францішкам, які, нягледзячы на сваю велізарную і адказную ролю, «здаецца адным з нас». Паводле КАІ |