Лаос: з турмы да кардынальскай годнасці |
31.05.2017 10:18 |
Папа Францішак пазнаёміўся з біскупам Луі-Мары Лінг Мангханекунам падчас візіту ad limina Apostolorum, які для біскупаў гэтай краіны праходзіў у студзені. Тады Пантыфік пачуў гісторыю яго жыцця. Першы кардынал з Лаоса прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у лагеры для бежанцаў, тры гады быў зняволены камуністамі. Пасля вярнуўся ў сваю родную правінцыю Паксэ, дзе нясе служэнне ўжо 17 гадоў. Мясцовая супольнасць налічвае 15 тысяч католікаў, а пастырскую паслугу ў ёй нясуць 7 святароў, 9 манахаў і 16 манахінь. Некалькі месяцаў таму ў правінцыі Паксэ адбылася ўрачыстасць беатыфікацыі лаоскіх мучанікаў, на якой сабралася каля 7 тысяч вернікаў. «Для нас гэта быў сапраўдны цуд», — адзначыў новапрызначаны кардынал. Яшчэ некалькі гадоў таму, па словах іерарха, падобную ўрачыстасць у Лаосе цяжка было ўявіць. Паводле КАІ |