Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Равазі адкрыў новы музей у Рыме |
01.06.2017 10:29 |
Плошча музея ахоплівае дзесяць гектараў. На яго тэрыторыі 12 км падземных калідораў, 228 пахавальных склепаў, 650 кубікулаў (пахавальных нішаў). Увогуле там знаходзіцца звыш 26 тысяч магіл. Дадзеныя катакомбы ў канцы XVI стагоддзя выпадкова былі адкрыты 19-гадовым Антоніо Бозіо, якога пазней назвалі Калумбам рымскіх катакомбаў. Суправаджаючы групу журналістаў у катакомбах, кардынал Равазі працытаваў нямецкага паэта Райнера Марыю Рыльке, кажучы, што менавіта ў гэтым месцы лягчэй за ўсё зразумець словы паэта: «Смерць з’яўляецца другім абліччам жыцця». Паводле deon.pl |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.