Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Інданезія: 37 дыяканаў з аднаго маленькага вострава
20.06.2017 09:09

37 семінарыстаў атрымалі дыяканскае пасвячэнне на інданезійскім востраве Флорэс. Гэтае месца, па словах мясцовага місіянера а. Луіджы Гальвані, «па-ранейшаму з’яўляецца ўрадлівай зямлёй для манаскіх і святарскіх пакліканняў».

Каталіцкая семінарыя Ледалера ў горадзе Маўмэрэ на востраве Флорэс

З гэтай групы дыяканаў 18 належаць да супольнасці вербістаў, 16 — дыяцэзіяльныя, а трое да місіянераў Сэрца Езуса і Марыі. Усе праходзяць навучанне ў рыма-каталіцкай семінарыі Ледалера ў горадзе Маўмэрэ, што на паўночным усходзе вострава. Гэтая ўстанова лічыцца самым буйным філасофска-тэалагічным інстытутам у Азіі.

«Сапраўды, на Флорэсе, адзіным у большасці каталіцкім востраве Інданезіі, Касцёл не церпіць крызісу пакліканняў», — сцвярджае айцец Гальвані, дадаючы, што інданезійская моладзь, якая выбірае манаскае або святарскае пакліканне, у будучым выязджае з радзімы ў іншыя краіны свету на місіі.

На востраве Флорэс налічваецца 1,8 млн жыхароў. Амаль усе з іх вызнаюць каталіцкую веру.

(каі/vgr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.