Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Італія: бежанцы адрамантуюць манастыр у Палерма
21.06.2017 15:07

У гэтыя дні дзесяць мігрантаў з Афрыкі праходзяць курс будаўнічых работ, пасля чаго яны далучацца да рамонтных прац у манастыры Сан Джавані дэльі Арыміці (св. Яна, пустэльніка) у Палерма. Бежанцы прыбылі ў Італію на лодках па водах Міжземнага мора ў 2014 і 2015 гг., атрымалі статуc бежанцаў і былі ўключаны ў спецыяльную ўрадавую праграму.

Як і многія месцы культу ў Італіі, манастыр з’яўляецца ўласнасцю мясцовага міністэрства ўнутраных спраў, якое і будзе фінансаваць рамонтныя працы. Дадзеная акцыя рэалізоўваецца ў межах праграмы па абароне беспрытульных і бежанцаў у гэтым рэгіёне, што дае ім шанс распачаць на Сіцыліі новае жыццё.

(каі/vgr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.