Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ідзе падрыхтоўка да Памеснага Cабора Рускай Праваслаўнай Царквы |
13.01.2009 17:54 |
Трывае падрыхтоўка да Памеснага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы, які запланаваны на 27–29 студзеня 2009 г. На Cаборы будзе вызначана імя шаснаццатага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі. Завяршыліся выбары дэлегатаў, якія будуць прымаць удзел у абранні новага Патрыярха. Вызначана таксама дэлегацыя ад Мінскай епархіі (Беларусь): кандыдат багаслоўя, сакратар Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, клірык Свята-Духава сабора протаіерэй Мікалай Коржыч; кандыдат багаслоўя, благачынны стаўрапігіяльнага Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, выкладчык маральнага багаслоўя ў архімандрыт Веніямін (Тупека); рэферэнт Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гістарычных пытаннях, каардынатар прадстаўніцтва Царкоўна-навуковага цэнтра «Православная энциклопедия» ў Беларускай Праваслаўнай Царкве Генадзь Шэйкін. Упершыню ў Памесным Саборы прыме ўдзел вялікая дэлегацыя Рускай Праваслаўнай Царквы за мяжою. Як адзначылі ў Аддзеле знешніх царкоўных сувязяў патрыярхату, сёлетні Памесны Сабор па сваім маштабе будзе прынцыпова адрознівацца ад папярэдняга, які адбываўся 18 гадоў таму. Калі ў 1990 г. дзейнічала ўсяго 7,5 тысяч праваслаўных парафій і 18 манастыроў, то цяпер колькасць парафій РПЦ у Расіі, краінах СНД і дальняга замежжа ўзрасла да 30 тыс., а колькасць манастыроў перавысіла лічбу 800. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.