«Місію ва Украіне ўспрымаю як працяг маёй місіі ў Беларусі»: эксклюзіўнае інтэрв'ю арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае сваё служэнне ў Беларусі |
Інтэрв'ю |
04.12.2015 11:51 |
12 снежня ў мінскай архікатэдры пройдзе святая Імша з нагоды завяршэння апостальскай працы ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці. Перад гэтым іерарх даў развітальнае інтэрв’ю Catholic.by. Арцыбіскуп расказаў пра сваю працу ў Беларусі, адзначыў асаблівасць беларускіх католікаў і падзяліўся сваімі чаканнямі ад працы ва Украіне.
— Ваша Эксцэленцыя, зусім хутка Вы развітаецеся з Беларуссю, каб распачаць працу ў братняй Украіне. З якімі думкамі Вы пакідаеце Беларусь?
Цяпер я атрымаў пакліканне сумесна працаваць і маліцца разам з украінскім народам, які я таксама моцна люблю і ведаю ўжо шмат гадоў. Буду рабіць гэта з усіх маіх сілаў, але ад’язджаць — гэта па-чалавечы заўсёды вельмі цяжка. Мне таксама запалі ў душу апавяданні пра пакуты, перанесеныя дзеля таго, каб падтрымліваць веру тады, калі на гэтых землях імкнуліся знішчыць усё, што толькі нагадвала пра рэлігію. Кожны зрабіў свой большы або меншы ўнёсак у гэтую справу. Змагацца за веру азначае змагацца за свабоду. Таму што Бог вызваляе. Ён адзіны Пан, адзіны Усемагутны. Ягоная ўлада — гэта любоў. Ён быў настолькі магутным, што прыняў смерць свайго Сына дзеля дабра чалавецтва. Я аддаю належнае служэнню, якое католікі разам са сваімі праваслаўнымі братамі прысвяцілі свабодзе, абараняючы сваю веру і непарушнасць свайго сумлення.
Чытайце таксама:
— Якія падзеі з жыцця Касцёла ў Беларусі застануцца ў Вашай памяці? — У памяці застануцца перш за ўсё ўсмешкі моладзі ў нацыянальных строях, якая вітала мяне хлебам-соллю, калі я толькі прыехаў; радасная ўсхваляванасць людзей, якія бачылі прадстаўніка Папы, іх супольнага айца; кветкі, якія яны дарылі так проста і так сардэчна, непадробная радасць і нязмушанасць дзяцей; святары, законнікі і законніцы, некаторыя з якіх пражылі сапраўды гераічнае жыццё, мае браты біскупы, з якімі мы сапраўды прайшлі гэты шлях разам, у моцным братэрстве і з вялікім імпэтам, каб Касцёл мог даць адказы на найглыбейшыя пытанні беларускага народа.
— Што было няпростым падчас працы ў Беларусі? Чым больш шчыра мы гаворым, нават калі гэта не ўсім падабаецца, але разам з тым заўсёды паказваем сапраўдную пашану да суразмоўцы, не ставячы сябе вышэй за яго і не асуджаючы, тым хутчэй знаходзяцца рашэнні, якія паходзяць з добрай волі.
— Наколькі Беларусь адрозніваецца ад іншых краін, дзе Вам даводзілася працаваць у якасці прадстаўніка Папы?
— Якія пажаданні Вы маглі б пакінуць каталіцкай моладзі Беларусі? Калі не спрабаваць, змарнуеш тысячы шанцаў. Гэта падобна да аборту: калі забіваецца жыццё, забіваюцца бясконцыя магчымасці; так можна забіць будучага генія. Мы створаныя для жыцця, а жыццё — гэта рызыка. Ад усяго сэрца жадаю ім не стаць рабамі грошай, заўсёды трымаць галаву высока ўзнятай, не дазваляць сабе расчароўвацца.
Жадаю знаёміцца з моладдзю з іншых краін, не хаваць сваёй тоеснасці і ганарыцца ёю, ніколі не лічыць сябе горшымі за кагосьці і нікому не дазваляць адносіцца да сябе як да людзей ніжэйшага гатунку. Жадаю ім шукаць Бога, які з’яўляецца любоўю, што не мае межаў; жадаю пераканацца на ўласным вопыце, што ў Богу немагчымае становіцца магчымым, а таксама навучыцца радавацца ў Ім. А Бога я малю, каб Ён зрабіў іх шчаслівымі.
Падрыхтавалі Ілья Лапато, кс. Юрый Марціновіч |