Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прамова Святога Айца Бэнэдыкта XVI падчас малітвы «Анёл Панскі» на XXVI Сусветны дзень моладзі ў Мадрыдзе

21 жніўня 2011 г.
 
Дарагія сябры!

Хутка вы вернецеся дадому. Вашы сябры захочуць ведаць, як вы змяніліся пасля гэтага цудоўнага горада, з Папам і з сотнямі тысяч іншых маладых людзей з усяго свету. Што вы збіраецеся ім сказаць? Я заклікаю вас даць ім адважнае сведчанне хрысціянскага жыцця. Такім чынам вы будзеце нараджаць новых хрысціян і дапаможаце Касцёлу расці ў сэрцах многіх іншых.

У гэтыя дні я так часта думаў пра маладых людзей, якія зараз дома і чакаюць вашага вяртання! Перадайце ім маё ласкавае прывітанне, а таксама вашым сем’ям і хрысціянскім супольнасцям, з якіх паходзіце.

Дазвольце мне таксама выказаць сваю падзяку біскупам і святарам, якія прысутнічаюць у такой вялікай колькасці ў гэты дзень. Усім ім я выказваю сваю глыбокую падзяку, заахвочваючы іх працягваць з энтузіязмам і самаадданасцю працаваць пастырамі сярод моладзі.

Па-іспанску: я сардэчна дзякую іспанскім ваенна-паветраным сілам, якія шчодра прадаставілі нам базу «Cuatro Vientos». Я аддаю ўсіх членаў іспанскіх ВПС і іх сем’і ў апеку Маці Божай з Ларэта.

У гэтым кантэксце я ўспамінаю, што ўчора адзначана трэцяя гадавіна сур’ёзнай аварыі ў аэрапорце Барахас, вынікам якой сталі шматлікія ахвяры і пацярпелыя, і я выказваю сваю духоўную блізкасць і глыбокую любоў для ўсіх тых, каго закрануў гэты няшчасны выпадак, а таксама для сем’яў загінуўшых, чые душы мы аддаём у міласць Божую.
 
Я рады цяпер паведаміць, што наступны Сусветны дзень моладзі адбудзецца ў 2013 годзе ў Рыа дэ Жанэйра. Ужо цяпер давайце прасіць Пана, каб Ён дапамагаў усім тым, хто будзе арганізоўваць яго, і каб аблегчыў падарожжа туды маладым людзям з усяго свету, каб яны змаглі далучыцца да мяне ў гэтым цудоўным горадзе Бразіліі.

Дарагія сябры, перш чым развітацца, і пакуль маладыя людзі з Іспаніі перадаюць крыж Сусветнага дня моладзі маладым людзям з Бразіліі, як наступнік Пятра я стаўлю перад усімі прысутнымі задачу: зрабіце любоў Езуса Хрыста вядомай на ўвесь свет! Няхай Яго ведае увесь свет! Ён хоча, каб вы былі апосталамі дваццаць першага стагоддзя і пасланцамі Яго радасці. Не пакідайце Яго! Вялікі дзякуй.

Па-французску: мая дарагая моладзь з франкамоўных краін, сёння Хрыстус просіць вас быць укаранёнымі ў Ім, пабудаваць сваё жыццё на Ім, хто ёсць Скала. Ён пасылае вас, каб вы былі Яго сведкамі, мужнымі і без страху, сапраўднымі і надзейнымі! Не бойцеся быць католікамі і сведкамі для тых, хто вакол вас, у прастаце і шчырасці! Няхай Касцёл знойдзе  ў вас і ў вашай маладой радасці місіянераў Добрай Навіны Збаўлення!

Па-англійску: я вітаю ўсіх англамоўных маладых людзей, якія прысутнічаюць тут сёння! Калі вы вернецеся дадому, забярыце з сабой добрую вестку пра любоў Хрыста, якую мы перажылі ў гэтыя незабыўныя дні. Няхай вашы вочы глядзяць на Яго, паглыбляйце свае веды аб Евангеллі і прыносьце багатыя плёны! Бог благаслаўляе ўсіх вас да новых сустрэч!

Па-нямецку: мае дарагія сябры! Вера не ёсць тэорыя. Верыць азначае ўступіць у асабістыя адносіны з Езусам і жыць у сяброўстве з Ім, у братэрстве з іншымі людзьмі, у супольнасці Касцёла. Даручыце ўсё вашае жыццё Хрысту і дапамажыце сябрам знайсці свой шлях да крыніцы жыцця, да Бога. Няхай Пан зробіць вас шчаслівымі і напоўненымі радасцю сведкамі Яго любові.

Па-італьянску: мае дарагія юныя італьянцы! Вітаю ўсіх вас. Эўхарыстыя, што мы адсвяткавалі, — гэта Уваскрослы Хрыстус, які прысутнічае і жыве ў нашым асяроддзі: праз Яго ваша жыццё укаранёнае і пабудаванае на Хрысце, моцнае ў веры. З гэтай упэўненасцю ад’язджайце з Мадрыда і расказвайце ўсім, што вы бачылі і чулі. З радасцю адказвайце на заклік Пана ісці за Ім і заўсёды заставайцеся разам з Ім: вы прынясеце багаты плён!

Па-партугальску: паважаныя моладзь і сябры, якія размаўляюць на партугальскай мове, вы сустрэлі Езуса Хрыста! Вы будзеце плыць супраць цячэння ў грамадстве з рэлятывісцкай культурай, якая не жадае ні шукаць, ні прытрымлівацца праўды. Але гэта было да гэтага моманту ў гісторыі, з яе вялікімі праблемамі і магчымасцямі, якія Пан паслаў вам, каб праз вашу веру Добрая Вестка Езуса магла па-ранейшаму гучаць па ўсёй зямлі. Я спадзяюся ўбачыць вас зноў праз два гады на Сусветным дні моладзі ў Рыа дэ Жанэйра, у Бразіліі. Да таго часу давайце маліцца адно за аднаго, сведчачы радасць, што нараджае жыццё, карані якой у Хрысце і якая пабудавана на Ім. Да новых сустрэч, дарагая мая моладзь! Няхай Бог вас благаславіць!

Па-польску: дарагія маладыя палякі, моцныя ў веры, укаранёныя ў Хрысце! Няхай дары, якія вы атрымалі ад Бога ў гэтыя дні, стануць у вас багатымі плёнамі. Будзьце Яго сведкамі. Нясіце іншым пасланне Евангелля. Вашымі малітвамі і прыкладам жыцця дапамажыце Еўропе вярнуцца да сваіх хрысціянскіх каранёў.

Адноўлена 26.08.2011 12:56
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Выступленні

01.07 13:08Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі з нагоды 100-годдзя Яе аб’яўленняў у Фаціме
15.05 15:02Даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на сімпозіуме да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
05.05 15:04Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды ўрачыстасці св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі
02.05 12:53Даклад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на тэму «Узаемадзеянне Касцёла і дзяржавы ў наш час»
13.04 13:51Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас пастырскай сустрэчы ў Вялікі чацвер
30.01 12:53Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас урачыстасці св. Яна Боско ў Мінску
21.01 19:01Прамова Мітрапаліта Кандрусевіча падчас набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
23.12 16:38Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2016
23.12 11:36Адкрыты ліст Мітрапаліта Кандрусевіча міністру аховы здароўя РБ Васілю Жарко
18.12 16:24Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас адвэнтавага чування моладзі ў Мінску