Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Слова арцыбіскупа Кандрусевіча перад св. Імшой з нагоды асвячэння табліцы з малітвай «Ойча наш» на беларускай мове ў Іерусаліме


Кляштар Pater noster, 25 кастрычніка 2011 г.

Дарагія браты і сёстры!

Ад усяго сэрца шчыра вітаю ўсіх вас.

Сёння здзяйсняецца мара вернікаў Беларусі, бо сярод шматлікіх табліцаў з малітвай «Ойча наш» на розных мовах свету (а іх тут больш за 130) з’яўляецца яшчэ адна — на беларускай мове. Гэта вялікая падзея для  Касцёла ў Беларусі, які адраджаецца. Гэта падзея мае таксама культурнае і гістарычнае значэнне, бо ўпершыню на Святой Зямлі, дзе Езус навучыў сваіх вучняў гэтай малітве, яна з’яўляецца на нашай роднай мове. Тысячы і тысячы пілігрымаў, якія штодзённа прыбываюць на гэта святое месца, будуць бачыць гэтую табліцу, і яна ім будзе нагадваць пра нашу Бацькаўшчыну. Такім чынам, табліца будзе спрыяць павышэнню іміджу нашай краіны і яе аўтарытэту на міжнароднай арэне. Таму немагчыма пераацаніць значэнне сённяшняй падзеі. Яна з’яўляецца знакавай у жыцці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і ў жыцці нашай Бацькаўшчыны.

Ад усяго сэрца выказваю ўдзячнасць тым, хто дапамог у атрыманні дазволу, выкананні і ўстанаўленні гэтай табліцы. Найперш ураду Францыі, Амбасадару Францыі ў Беларусі спадару Мішэлю Рэнеры, сёстрам кармэлітанкам і асабліва сястры Альжбеце, дабрачынцам, а таксама ўсім, хто маліўся ў гэтай, такой важнай для нас інтэнцыі.

Дзякую прысутным тут беларускім біскупам: старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупу Гродзенскаму Аляксандру Кашкевічу, біскупу Віцебскаму Уладзіславу Бліну, дапаможнаму біскупу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антонію Дзям’янку і дапаможнаму біскупу Пінскай дыяцэзіі Казіміру Велікасельцу, Апостальскаму Візітатару для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыту Сяргею Гаеку і пілігрымам з Беларусі, Амбасадару Беларусі ў Ізраіле спадару Ігару Ляшчэвічу, Генеральнаму консулу Францыі ў Іерусаліме спадару Фрэдэрыку Дэсаньё, сёстрам кармэлітанкам, святарам і кансэкраваным асобам. Дзякую вам за тое, што вы прыйшлі раздзяліць наша свята і памаліцца з намі. Няхай вас благаславіць усемагутны Бог.

Адноўлена 25.10.2011 12:34
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Выступленні

01.07 13:08Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі з нагоды 100-годдзя Яе аб’яўленняў у Фаціме
15.05 15:02Даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на сімпозіуме да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
05.05 15:04Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды ўрачыстасці св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі
02.05 12:53Даклад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на тэму «Узаемадзеянне Касцёла і дзяржавы ў наш час»
13.04 13:51Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас пастырскай сустрэчы ў Вялікі чацвер
30.01 12:53Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас урачыстасці св. Яна Боско ў Мінску
21.01 19:01Прамова Мітрапаліта Кандрусевіча падчас набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
23.12 16:38Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2016
23.12 11:36Адкрыты ліст Мітрапаліта Кандрусевіча міністру аховы здароўя РБ Васілю Жарко
18.12 16:24Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас адвэнтавага чування моладзі ў Мінску