Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пілігрымка на Святую Зямлю. Дзень шосты.
Беларусь
27.10.2011 11:48

Шосты дзень пілігрымкі католікаў Беларусі на Святую Зямлю, 26 кастрычніка 2011 г., быў прысвечаны адпачынку ў горадзе Натанія. Падчас святой Імшы, якая цэлебравалася ў гатэлі, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, беручы пад увагу рэспансарыйны псальм аб Божай Міласэрнасці, падкрэсліў яе значэнне ў сучасным свеце, поўным небяспечных выклікаў.

Арцыбіскуп нагадаў пілігрымам, што ўся гісторыя чалавецтва — гэта гісторыя Божай Міласэрнасці, апагеем якой стала крыжовая смерць Хрыста. Узгадаўшы словы благаслаўлёнага Яна Паўла II пра тое, што Божая Міласэрнасць — адзіная надзея сучаснага свету, іерарх распавёў прысутным пра свой удзел у ІІ Міжнародным кангрэсе Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках пад Кракавам (Польшча). Пілігрымаў вельмі ўзрушылі два прыклады, якія арцыпастыр прывёў у якасці жывога сведчання дзеяння Божай Міласэрнасці ў жыцці канкрэтных людзей — нашых сучаснікаў.

У складаных і драматычных абставінах ваенных, нацыянальных, рэлігійных, класавых канфліктаў, крызісу сям’і, непашаны да годнасці Божага дару жыцця, крызісу маральнасці, які дэфармуе свет і ставіць яго з ног на галаву, адзіным ратункам, па словах іерарха, з’яўляецца бязмежная Божая Міласэрнасць. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў удзельнікаў святой Імшы з большым даверам ставіцца да гэтага надзвычайнага леку ад хваробаў сучаснага свету.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме