Субота пасля Папяльца |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 58, 9b — 14 Калі аддасі галоднаму свой хлеб, тады заззяе ў цемры тваё святло Чытанне кнігі прарока Ісаі. Так кажа Пан: Калі ты скінеш з сябе ярмо, перастанеш пагражаць пальцам і гаварыць беззаконне, калі аддасі галоднаму свой хлеб і душу гаротніка насыціш, тады заззяе ў цемры тваё святло, і змрок твой будзе, як поўдзень. Пан будзе заўсёды вадзіць цябе, і натоліць душу тваю ў час засухі, і ўмацуе твае косткі. Ты будзеш, як арошаны сад і як невычарпальная крыніца вады. Твае нашчадкі адбудуюць даўнія руіны, ты пакладзеш падмуркі для многіх пакаленняў. І будуць называць цябе тым, хто напраўляе праломы, аднавіцелем сцежак для засялення. Калі дзеля шабату стрымаеш сваю нагу, каб не рабіць сваіх справаў у Мой святы дзень; калі назавеш шабат асалодаю, святым і шанаваным днём Пана, і праславіш Яго, пакінуўшы свае шляхі, свае справы і размовы, — тады знойдзеш у Пану сваю асалоду. І Я ўзвяду цябе на зямныя вышыні, і накармлю цябе спадчынай Якуба, твайго бацькі, бо так сказалі вусны Пана. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 86 (85), 1–2. 3–4. 5–6 (Р.: пар. 11) Рэфрэн: Пане, навучы нас хадзіць у Тваёй праўдзе. 1. Cхілі, Пане, сваё вуха і выслухай мяне, * Рэфрэн: 3. Змілуйся нада мною, Пане, * Рэфрэн: 5. Бо Ты, Пане, добры і выбачлівы, * СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. Не хачу смерці грэшніка, — кажа Пан, —Эзх 33, 11 але каб адвярнуўся ад шляху свайго і жыў. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 5, 27–32 Я не прыйшоў заклікаць да пакаяння справядлівых, але грэшнікаў + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус убачыў мытніка па імені Левій, які сядзеў на мытні, і сказаў яму: Ідзі за Мною. Той пакінуў усё, устаў і пайшоў за Ім. І наладзіў Левій для Яго вялікую гасціну у доме сваім. А было там шмат мытнікаў і іншых, якія сядзелі з імі. Фарысеі ж і кніжнікі наракалі і казалі вучням Ягоным: Чаму вы ясце і п’яце з мытнікамі і грэшнікамі? А Езус сказаў ім у адказ: Не здаровыя маюць патрэбу ў лекары, але хворыя. Я не прыйшоў заклікаць да пакаяння справядлівых, але грэшнікаў.
Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.02.2010 15:11 |