Пятніца — V Тыдзень Вялікага посту |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 20, 10–13 Пан са мною, як магутны волат Чытанне кнігі прарока Ераміі. Я чуў пагалоскі многіх:Страх навокал! Выкрыйце, і мы выкрыем яго! Усе, што былі ў згодзе са мною, чакаюць падзення майго: Можа, удасца, – яны кажуць, – падмануць яго, тады пераможам яго і адпомсцім яму. Але Пан са мною, як магутны волат, таму ганіцелі мае спатыкнуцца і скарáцца. Пасаромяцца сваім падзеннем, і будзе ім вечная і непазбыўная ганьба. Пане Магуццяў, які выпрабоўваеш праведніка, Ты глядзіш на задумы і сэрца, прашу, каб я ўбачыў Тваю помсту над імі, бо я адкрыў Табе сваю справу. Спявайце Пану, праслаўляйце Пана, бо Пан уратаваў жыццё беднага ад рукі злачынцаў. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 18 (17), 2–3а. 3bc–4. 5–6. 7 (Р.: пар. 7) Рэфрэн: Паклікаў Пана, і Ён пачуў мой голас. 2. Буду любіць Цябе, Пане, * Рэфрэн: Бог мой — абарона мая, на Яго спадзяюся, * Рэфрэн: 5. Акружылі мяне хвалі смерці * Рэфрэн: 7. У сваёй нядолі я паклікаў Пана, * СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. Словы Твае, Пане, ёсць духам і жыццём, пар. Ян 6, 63с, 68с Ты маеш словы вечнага жыцця. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 10, 31–42 Намагаліся схапіць Яго, але Ён ухіліўся ад рукі іхняй + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Юдэі зноў узялі камяні, каб укаменаваць Езуса. Але Езус сказаў ім: Шмат добрых учынкаў паказаў Я вам ад Айца. За які з гэтых учынкаў хочаце каменаваць Мяне? Юдэі адказалі Яму: Не за добры ўчынак хочам укаменаваць Цябе, а за блюзнерства і за тое, што Ты, будучы чалавекам, робіш сябе Богам. Езус адказаў ім: Ці не напісана ў Законе вашым «Я сказаў: вы багі»? Тыя, да каго было скіравана слова Божае, названы багамі, а Пісання нельга парушыць. То чаму ж вы гаворыце таму, каго Айцец асвяціў і паслаў у свет: Блюзнерыш, – за тое што Я сказаў: Я Сын Божы? Калі Я не раблю справы Айца Майго, не верце Мне. Аднак калі раблю, і не верыце Мне, паверце справам Маім, каб пазналі і ведалі, што Айцец ўва Мне, а Я ў Ім. Тады яны зноў намагаліся схапіць Яго, але Ён ухіліўся ад рукі іхняй і пайшоў зноў за Ярдан, на месца, дзе спачатку хрысціў Ян. І заставаўся там. Многія прыйшлі да Яго і казалі: Ян не ўчыніў ніводнага цуду, але ўсё, што Ян казаў пра Яго, было праўдай. І шмат хто паверыў там у Яго.
Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.02.2010 14:32 |