Вялікі чацвер (Імша Хрызма) |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 61, 1–3а. 6а. 8b–9 Пан намасціў мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім і даць ім алей радасці замест суму Чытанне кнігі прарока Ісаі. Дух Пана Бога на мне,бо Пан намасціў мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім. Паслаў мяне перавязваць раны змучаных сэрцаў, прапаведаваць вызваленне палонным і вязням — свабоду; абвяшчаць год ласкі Пана і дзень помсты нашага Бога; каб суцяшаць усіх засмучаных, каб развесяліць тых, хто плача на Сіёне, каб даць ім вянок замест попелу, алей радасці замест суму, вопратку хвалы замест духа маркоты. Вы ж будзеце названыя святарамі Пана, скажуць пра вас: яны слугі Бога нашага. Так кажа Пан: Аддам ім узнагароду паводле вернасці і заключу з імі вечны запавет. Іх патомства будзе вядомым сярод народаў, і паміж плямёнамі — іх нашчадкі. Кожны, хто іх убачыць, пазнае, што яны — патомствам, якое Пан благаславіў. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 89 (88), 21–22. 25 і 27 (Р.: пар. 2а) Рэфрэн: Буду славіць вечна міласэрнасць Пана. 21. Знайшоў Давіда, слугу Майго, * Рэфрэн: 25. З ім Мая вернасць і ласка, * Ап 1, 5–8 Учыніў нас валадарствам, святарамі для Бога і Айца Чытанне кнігі Апакаліпсіса святога апостала Яна. Ласка вам і спакой ад Езуса Хрыста, вернага сведкі, першароднага сярод памерлых і першага сярод зямных валадароў. Таму, хто любіць нас і хто праз сваю кроў вызваліў нас ад нашых грахоў, і ўчыніў нас валадарствам, святарамі для Бога і Айца свайго, Яму хвала і моц на векі вечныя. Амэн. Вось Ён прыходзіць з аблокамі, і кожнае вока ўбачыць Яго і ўсе тыя, хто Яго працяў. І будуць аплакваць Яго ўсе пакаленні зямлі. Так, амэн. Я — Альфа і Амега, — кажа Пан Бог, –— які ёсць, які быў і які прыходзіць, Усемагутны. Гэта слова Божае. Іс 61, 1 (цыт. у: Лк 4, 18) Дух Пана Бога на мне, бо Пан намасціў мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім. Акламацыя: Хвала Табе, Валадар вякоў. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 4, 16–21 Дух Пана на Мне; бо Ён намасціў Мяне + Чытанне cвятога Евангелля паводле Лукі. У той час: Прыйшоў Езус у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў паводле свайго звычаю ў дзень суботні ў сінагогу, і ўстаў, каб чытаць. І падалі Яму кнігу прарока Ісаі. Ён, разгарнуўшы кнігу, трапіў на месца, дзе было напісана: І, закрыўшы кнігу, Ён аддаў яе слузе і сеў. І вочы ўсіх у сінагозе былі скіраваныя на Яго. І Ён пачаў гаварыць ім: Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 23.02.2010 18:09 |