Вялікі аўторак |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 49, 1–6 Я зраблю цябе святлом народаў, каб збаўленне Маё дасягнула аж да краю зямлі Чытанне кнігі прарока Ісаі. Слухайце мяне, выспы,прыслухайцеся вы, далёкія народы: Пан паклікаў мяне з улоння маці, з нутра яе назваў маё імя. Зрабіў вусны мае, як востры меч, схаваў мяне ў цені сваёй рукі. Зрабіў мяне выбранай стралой, схаваў мяне ў сваім калчане. І сказаў мне: Ты слуга Мой, Ізраэль, у табе Я праслаўлюся. А я адказаў: Дарэмна я намагаўся, марна і на пустое траціў сваю сілу. Але Закон мой у Пана і ўзнагарода мая ў Бога майго. А цяпер кажа Пан, які стварыў мяне ўжо ад улоння маці слугой сваім, каб вярнуў для Яго Якуба і сабраў для Яго Ізраэль. І я праславіўся ў вачах Пана, а мой Бог стаў маёй сілай. Ён сказаў: Таго мала, каб ты быў слугой Маім, каб аднавіў патомства Якуба, каб вярнуў рэшту Ізраэля. Я зраблю цябе святлом народаў, каб збаўленне Маё дасягнула аж да краю зямлі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 71 (70), 1–2. 3–4а. 5–6аb. 15 і 17 (Р.: пар. 15) Рэфрэн: Вусны мае будуць абвяшчаць Тваё збаўленне. 1. На Цябе, Пане, спадзяюся, * Рэфрэн: 3. Будзь мне скалою прыстанішча, * Рэфрэн: 5. Бо Ты — мая надзея, Божа мой, Пане, * Рэфрэн: 15. Вусны мае будуць абвяшчаць Тваю справядлівасць, * СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Хвала Табе, Валадар вякоў. Вітай, Валадару наш, паслухмяны волі Айца,як ціхае ягня, Ты пакорна згаджаешся на смерць. Акламацыя: Хвала Табе, Валадар вякоў. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 13, 21–33. 36–38 Адзін з вас Мяне выдасць... Певень не праспявае, як ты тройчы адрачэшся ад Мяне + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час, калі Езус быў са сваімі вучнямі, моцна ўзрушыўся і засведчыў, кажучы: Сапраўды, сапраўды кажу вам, што адзін з вас Мяне выдасць. Вучні глядзелі адзін на аднаго, не ведаючы, пра каго Ён кажа. Быў адзін з вучняў Ягоных, якога любіў Езус і які спачываў на грудзях Езуса. Яму і кіўнуў Сымон Пётр, каб ён даведаўся, хто гэта можа быць, пра каго Ён кажа. Той жа прыпаў да грудзей Езуса і спытаў: Пане, хто гэта? І Езус сказаў яму: Што робіш, зрабі хутчэй. Але ніхто з тых, хто быў за сталом, не зразумеў, чаму Ён так сказаў яму. Паколькі Юда меў каліту з грашыма, то некаторыя думалі, што Езус сказаў яму: Купі, што нам трэба на свята, альбо каб даў што-небудзь убогім. А ён, спажыўшы кавалак, адразу выйшаў. А была ноч. Калі ён выйшаў, Езус сказаў: Цяпер услаўлены Сын Чалавечы, а Бог услаўлены ў Ім. Калі Бог уславіўся ў Ім, то і Бог уславіць Яго ў сабе, і хутка ўславіць Яго. Дзеці, яшчэ крыху Я буду з вамі. Будзеце шукаць Мяне, але як сказаў юдэям, так і вам кажу цяпер: Куды Я іду, вы пайсці не можаце. Кажа Яму Сымон Пётр: Пане, куды Ты ідзеш? Адказаў яму Езус: Куды Я іду, ты не можаш цяпер пайсці за Мною, але пойдзеш за Мною пасля. Сказаў Яму Пётр: Пане, чаму я не магу цяпер пайсці за Табою? Жыццё сваё аддам за Цябе. Адказаў яму Езус: Жыццё сваё аддасі за Мяне? Сапраўды, сапраўды кажу табе: певень не праспявае, як ты тройчы адрачэшся ад Мяне.
Гэта слова Пана. |
Адноўлена 23.02.2010 17:48 |