Чацвер — V Тыдзень Вялікага посту |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 17, 3–9 Ты станеш айцом мноства народаў Чытанне кнігі Быцця. У тыя дні: Абрам упаў ніцма на зямлю, і Бог сказаў яму: Вось Мой запавет з табою: ты станеш айцом мноства народаў. І больш не будзеш называцца Абрамам, але імя тваё будзе Абрагам, бо Я зраблю цябе айцом мноства народаў. Я зраблю цябе надзвычай плодным, і выведу з цябе народы, і каралі выйдуць з цябе. І ўстанаўлю запавет Мой паміж Мною і табою, і паміж нашчадкамі тваімі ў іх пакаленнях; запавет вечны, каб Я быў Богам для цябе і для тваіх будучых нашчадкаў. Я дам табе і тваім будучым нашчадкам зямлю, па якой ты падарожнічаеш, усю зямлю Ханаан, на вечнае валоданне, і буду ім Богам. І сказаў Бог Абрагаму: Ты ж захавай запавет Мой, ты і будучыя нашчадкі твае ў іх пакаленнях. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 105 (104), 4–5. 6–7. 8–9 (Р.: 8а) Рэфрэн: Пан вечна памятае пра свой запавет. 4. Шукайце Пана і Яго моцы, * Рэфрэн: 6. Вы, патомства Абрагама, Яго слугі, * Рэфрэн: 8. Вечна Ён памятае пра свой запавет, * СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. Сёння не рабіце жорсткімі сэрцы вашыя, пар. Пс 95 (94), 8аb але слухайце голас Пана. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 8, 51–59 Абрагам, айцец ваш, рады быў убачыць дзень Мой + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў юдэям: Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі хто захоўвае Маё слова, той ніколі не ўбачыць смерці. Езус адказаў: Калі Я сам сябе буду праслаўляць, то Мая слава — нішто. Але тым, хто праслаўляе Мяне, ёсць Айцец Мой, пра якога вы кажаце: Ён — наш Бог. Вы Яго не ведаеце, а Я ведаю Яго. І калі б Я сказаў, што не ведаю Яго, Я стаў бы падманшчыкам, падобным да вас. Але Я ведаю Яго і захоўваю Ягонае слова. Абрагам, айцец ваш, рады быў убачыць дзень Мой; і ўбачыў, і ўзрадаваўся. На гэта юдэі сказалі Яму: Табе няма яшчэ пяцідзесяці гадоў, і Ты бачыў Абрагама? Езус сказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: раней, чым з’явіўся Абрагам, Я ёсць. І схапілі камяні, каб кінуць у Яго, але Езус укрыўся і выйшаў са святыні. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.02.2010 14:32 |